Дзевяць жыцця ў віта море

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ». Кірыл Стаселька прэзентаваў у Барысаве свой новы раман

У Барысаве адбылася прэзентацыя новага рамана Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ»

У панядзелак, 15 красавіка, у Цэнтральнай біліятэцы адбылася прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».

Новая кніга Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» паставіла адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

— Новы раман паставіў жанравы рэкорд і па колькасці персанажаў. Гэта не зборнік, а паўнавартасны раман. Тут выкарыстоўваецца 7 жанраў, і гэта адпавядае канцэпцыі рамана. Тут таксама ёсць шмат эксперыментаў. Варта адзначыць, што мае кнігі некласічныя. Тыя, хто прачытаў, сказалі, што гэта арганічна, узаемазвязана, і заблытацца амаль немагчыма», — пачаў размову пісьменнік.

— У гэтым тэксце, ў адрозненні ад «Marginalis», ёсць галоўны персанаж, прататып, і розным этапам жыцця гэтага персанажа адпавядае кожная частка. Кожнай частцы адпавядае свая геаграфічная топіка, краіна, гістарычны перыяд і пэўная філасофская канцэпцыя і свой жанр (недзе казка, дэтэктыў, фантастыка).

Цікава было даведацца, якім чынам кніга выглядала на этапе замалёвак. Кірыл паказаў здымкі з нататніка. Аўтару давялося шмат чытаць, каб атрымаць цікавы і дасканалы матэрыял. Напрыклад, для дэтэктыўнай часткі аўтар вывучаў побыт у Брытаніі ў пачатку ХХ стагоддзя.

Читайте также:  Вьетнам побережье какого моря

— У кнізе ёсць некалькі ўзроўняў чытання: сюжэтны, дзе шмат гісторый, сюжэтных ліній. На гэтым узроўні можна чытаць, будзе цікава, захапляльна, але ёсць і іншы ўзровень, больш глыбокі. Як кажуць Умбэрта Эка і іншыя аўтары, узровень для ідэяльнага чытача, які знаходзіць гістарычныя, літаратурныя, філасофскія і іншыя адсылкі, алюзіі і шмат чаго яшчэ. У адрозненні ад «Marginalis», яны тут больш тонкія, менш відавочныя і факталагічныя.

Пісьменнік кажа, што тэкст атрымаўся як сапраўдны механізм, тут ёсць шмат пазлаў, якія паміж сабой стыкуюцца:

— Ёсць жанравыя патрабаванні, а таксама храналогія, якую трэба сумясціць унутры тэкста разам з гістарычнай храналогіяй. Каб усё было лагічна, каб не заблытацца, давялося маляваць шмат схем: гэта і храналогія, і сувязі, стасункі паміж рознымі персанажамі.

Кірыл замалёўваў некаторых персанажаў, а таксама будынкі, дзе адбывалася дзеянне:

— Канцэптуальная схема ўсёй кнігі. Тут вы бачыце галоўнага персанажа і часткі, якія адпавядаюць яго ўзросту. Вельмі складана было суаднесці ўсё гэта. Кожнае імя персанажа я абіраў не проста так, імёны не выпадковыя, і яны нясуць пэўнае значэнне. Краіны і жанры абіраюцца не проста так, і маюць сваю логіку.

Чытачы мелі цудоўную магчымасць пагутарыць з пісьменнікам. Барысаўчане задалі шмат пытанняў Кірылу.

— Як вы пачалі размаўляць па-беларуску?

— Дзесьці каля 16-ці гадоў я перайшоў на беларускую мову. Ўладзімір Арлоў тады прыязджаў у Барысаў з выступам. Ён натхніў мяне і падштурхнуў.

— У якой школе вы вучыліся, і ці мела школа на вас уплыў, спрыяла напісанню кніг?

— Скончыў 22-ю школу. Хутчэй гэта быў уплыў на стварэнне адпаведная годнай і цікавай атмасферы, якая стымулявала.

— Вы казалі, што частак 7, а чаму кніга называецца «Дзевяць жыццяў Віта Морэ»?

— Чаму кніга называецца «Дзевяць жыццяў Віта Морэ», а частак сем, я распавядаць не буду. Гэта яшчэ адзін ключык да разумення самога тэкста.

— Якія аўтары вам падабаюцца?

— Мне вельмі падабаюцца французскія аўтары. Больш філасофскія аўтары, такія, як Сартр і Камю, а таксама класічныя Дзюма, Бальзак і іншыя.

— Ці ўбачыць свет кніга Кірыла Стаселькі пра гісторыю Барысава?

— Плануецца такая кніга, якая будзе звязана з Барысавам. Улічваючы, што тэксты ў мяне спецыфічныя і эксперыментальныя, кніга не будзе прысвечана гісторыі Барысава. Падзеі будуць адбывацца там, будуць знаёмыя вуліцы, але будзе ахоп шмат якіх рэчаў, якія непасрэдна з Барысавам не звязаны. Будзе прыемна візуальна ўзгадаць некаторыя рэчы і месцы, якіх ужо няма.

Источник

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ». У кнізе можна набыць персанажа за $ 50 тыс.

Беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька распачаў краўдфандынгавую кампанію з нагоды выхаду новай кнігі. Аматары літаратуры за пэўны кошт могуць даць сваё імя герою кнігі.

Выдавецтва Галіяфы пачало падрыхтоўку выдання новага рамана Стаселька Кірыла «Дзевяць жыццяў Віта Морэ». На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды атрымаць акрамя кнігі прыемныя бонусы, сярод якіх: падзяка ў кнізе, нататнікі, папярэднія кнігі аўтара і іншае.

Але найбольш цікава выглядае магчымасць «набыць» літаратурнага персанажа — чытач, які падтрымае гэты лот, атрымае права выбраць імя аднаго з персанажаў рамана, даць сваё ўласнае імя ці імя свайго сваяка або сябра. У тым ліку, любы жадаючы, хто падтрымае праект на $ 50 тыс., можа даць сваё імя галоўнаму герою рамана.

Праект падтрымалі 38 чалавек. Сабрана каля 10 працэнтаў ад патрэбнай сумы. Да завяршэння кампаніі засталося 43 дні.

Аўтар кажа, што «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» — захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Дзевяць жыццяў Віта Морэ — не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ — не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага — выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Источник

Кірыл Стаселька. Дзевяць жыццяў Віта Морэ

Больш выяваў

Purchase

Апісанне

Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Дзевяць жыццяў Віта Морэ ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара — «Дзіцячы маніфест» і «Marginalis» — уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў.

Выдавецтва: Галіяфы.
Афармленне: цвёрдая вокладка.
Мова: беларуская.
Памер: 14,5*21 см.
Колькасць старонак: 352.
Год выдання: 2019 г.
Узрост: 18+.

ІП Есіпёнак Валеры Іванавіч, 220063 г. Мінск, вул. Нёманская, 57-123

Источник

Стаселька Кірыл. Дзевяць жыццяў Віта Морэ

21.50 руб.

Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія плыні ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін — ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў — ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый — ад ніцшэанства да прагматызму.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага — выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Жанр Раман
Выдавецтва Галіяфы
Год выдання 2019
Колькасць старонак 352 с.
Вокладка цвёрдая
Памеры 140х210 мм
ISBN 978-985-7209-17-0

На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій «Буцэфал», кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта «Народны журналіст».

Публікаваўся ў такіх часопісах, як «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж», «pARTtisan», а таксама ў зборніку «Параходзік сучаснасці».

Папярэдняя кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» выйшла летась ды была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, у прыватнасці, трапіла ў шорт-ліст прэміі «Дэбют» і лонг-ліст «Гедройца».

Источник

Дзевяць жыццяў Віта Морэ

Василь Быков, 2018

Муза сабачага скверу

Анатоль Астапенка, 2019

Раз-шкілет і два-шкілет

Франц Сіўко, 2019

Ну што, па традыцыі коратка пра сюжет. Хм, пра кнігі гэтага аўтара, здавалася б, не вялікіх па памерах, у дзвух словах пра змест расказаць не атрымаецца. Але ж я паспрабую:) Кніга ўяўляе сабой 7 частак розных жанраў , якія апісваюць адпаведны перыяд жыцця Віта Морэ. Казка, дэтэктыў, фантастыка, трылер і іншыя. Пры гэтым жанры вельмі удала суадносяцца з перыядам жыцця галоўнага героя:) Дадатковым задавальненнем стала адгадванне жанра наступнай главы па першых сказах 🙂 ⠀ Асабліва ўзрадаваў ўжо знаёмы па папярэдніх кнігах стыль і прыёмчыкі аўтара, адлюстраваныя ў шматлікай колькасці героеў, кожны са сваёй унікальнай гісторыяй, пры гэтым ніякіх цяжкасцяў ва ўспрыманні тэксту не назіралася. Кніга ўвогуле чытаецца досыць шустра:) ⠀ Значная колькасць даволі тонкіх адсылак і вобразаў разлічаны на ўважлівага і кемлівага чытача. Нажаль не ва ўсіх выпадках гэта датычыцца мяне, асабліва ў валоданні філасофскімі ведамі, таму не ўсе часовыя і прасторавыя сувязі розных частак засталіся зразумелымі. Хутчэй за ўсё, віной таму маё асабістае жаданне бачыць выразную логіку ў лоб, але аўтар не спяшаецца прамым тэкстам разжаваць усе сюжэтныя пераходы і пакідае чытачу прастору для разважанняў.

oz16628503 оставила отзыв и 13 человек ее поддержали

Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія плыні ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін — ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў — ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый — ад ніцшэанства да прагматызму.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага — выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Источник

Оцените статью